На зямлі будуць ружы цвісці, пакуль сэрца маці б’ецца

7 сакавіка, напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг.Станцыя Ашмяны” сумесна з сельскім клубам арганізавалі сапраўднае свята для прыгожай паловы чалавецтва – літаратурна-музычны вечар “На зямлі будуць ружы цвісці, пакуль сэрца маці б’ецца”. У рамках мерапрыемства была арганізавана тэматычная выстава кніг, прысвечаных жанчынам, іх ролі ў жыцці, а таксама гісторыі самаго свята. Бібліятэкар правяла агляд найбольш цікавых выданняў, пазнаёміўшы прысутных з літаратурай, якая натхняе і адлюстроўвае прыгажосць жаночай натуры. Асноўная частка вечара была напоўнена цёплымі словамі, прыемнымі песнямі, якія ўслаўлялі жанчын, і гумарыстычнай сцэнкай, што выклікала шчырыя ўсмешкі і добры настрой. Гісторыя свята 8 сакавіка стала прадметам жывога абмеркавання, падчас якога кожная жанчына адчувала сваю значнасць і ўвагу. У канцы вечара ўсіх прысутных жанчын шчыра павіншавалі з надыходзячым Міжнародным жаночым днём, пажадаўшы ім шчасця, здароўя, любові і нязгаснага натхнення.