Воры-невидимки

6 сакавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг.Мураваная Ашмянка” праведзены інфармацыйны час «Воры-невидимки». У сувязі з павелічэннем колькасці новых спосабаў махлярства, бібліятэкар правяла для наведвальнікаў глыбокае азнакамленне з актуальнымі пагрозамі і эфектыўнымі метадамі абароны. Падчас сустрэчы былі разгледжаны найбольш распаўсюджаныя махлярскія схемы, дадзены парады, як распазнаць зламыснікаў і на якія сігналы трэба звяртаць асаблівую ўвагу, каб не стаць ахвярай. Бібліятэкар  пазнаёміла прысутных з тэматычнай  выставай “Інфармацыйная бяспека”, якая змяшчае каштоўныя звесткі аб злачынных схемах, якія махляры могуць выкарыстоўваць пры зносінах з грамадзянамі праз мабільную сувязь. Знаёмства з гэтай інфармацыяй дапамагае быць больш абароненым у анлайн-прасторы і рэальным жыцці.