5 сакавіка бібліятэкары Ашмянскай раённай бібліятэкі запрасілі вучняў 5 “Г” класа СШ №2 г.Ашмяны на літаратурна-музычную кампазіцыю «Бабушка – хранительница детства». Школьнікі прынялi ўдзел у забаўляльных віктарынах “Адгадай прадмет” і “Адгадай мелодыю”, правяраючы сваю кемлівасць і музычную памяць. Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмiлi іх з вершамi, прысвечанымi бабулям. Дзеці з ахвотай слухалі і чыталi самi паэтычныя прысвячэнні сваім любімым бабулям.







