Напярэдадні жаночага свята, 5 сакавіка, Ашмянская раённая бібліятэка сабрала удзельніц аматарскага аб’яднання “Мудрасць+” на сустрэчу “Пра вясну, любоў і прыгажосць”. Размова вялася пра самае галоўнае: вясну, любоў і прыгажосць. Удзельніцы дзяліліся сваімі любімымі вершамі, натхненнем і проста цешыліся магчымасцю быць разам. Выдатным завяршэннем мерапрыемства стала інтэрактыўная гульня “Поле цудаў”, якая падарыла ўсім шмат усмешак, смеху і незабыўных эмоцый. Напрыканцы бібліятэкары павіншавалі ўсіх з надыходзячым святам. Цёплы настрой, шчырасць і веснавы настрой сталі лепшым падарункам для кожнай з удзельніц.







