5 сакавіка бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг.Кальчуны” сумесна з вучнямі 7 класа мясцовай школы правялі літаратурныя чытанні “Багатая спадчына Кандрата Крапівы”, прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння генія беларускай сатыры, драматурга і народнага пісьменніка. Разам з вучнямі, гартаючы старонкі яго кніг, прысутныя прайшліся па жыццёвым шляху пісьменніка. З асаблівым захапленнем дзеці чыталі і аналізавалі сатырычныя вершы і байкі, якія да гэтага часу не страчваюць сваёй актуальнасці і блізкасці да чалавечай натуры. Відэа-прэзентацыя пра творчасць Кандрата Крапівы дазволіла яшчэ больш глыбока пазнаёміцца з асобай пісьменніка. Вучні таксама актыўна і з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, пацвердзіўшы свае веды. Мерапрыемства прайшло надзвычай цікава і пазнавальна, падарыўшы ўсім удзельнікам незабыўныя ўражанні і новыя веды.







