4 сакавіка ў Ашмянскім раённым цэнтры культуры прайшло пасяджэнне грамадскага Савета сектара культуры Ашмянскага райвыканкама “Аб выніках дзейнасці ўстаноў культуры ў 2025 годзе і задачах на 2026 год”. Загадчык сектара культуры Барысенка-Рабко Вольга Іванаўна ў сваім дакладзе падрабязна асвятліла работу галін культуы Ашмянскага раёна за мінулы год, вызначыла задачы на 2026 год. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Куратчык Сняжана Віктараўна і намеснік старшыні Ашмянскага РВК Снесар Юрый Уладзіміравіч. У завяршэнне адбылося ўзнагароджанне работнікаў культуры. Сярод узнагароджаных супрацоўнікі бібліятэк. Ганаровай граматай сектара культуры Ашмянскага РВК узнагароджана Палубінская Вольга Аляксандраўна, загадчык сектара маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы; падзячным лістом сектара культуры Ашмянскага РВК – Швец Вольга Вітальеўна, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі, Рукевіч Наталля Станіславаўна, бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг.Баруны”.
Да мерапрыемства Ашмянская раённая бібліятэка аформіла тэматычную экспазіцыю, якая складаецца з кніжных выстаў “Старонкі гісторыі культуры рэгіёна”, “Культура Ашмяншчыны: сучаснасць” і маляўнічага банэра “Жанчыны культуры Ашмяншчыны: час, дасягненні, асобы”, якія дэманстраваліся ў фае раённага цэнтра культуры, дзе праходзіў сход.













