За жыццё без наркотыкаў

1 сакавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг.Кальчуны” малодшыя школьнікі прынялі ўдзел у інфармацыйна-прафілактычнай гадзіне “За жыццё без наркотыкаў”. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй. Бібліятэкар у даступнай форме расказала пра шкоду наркотыкаў для арганізма чалавека. Дадаткова дзеці азнаёміліся з літаратурай з тэматычнай выставы, што дапамагло ім яшчэ больш глыбока зразумець небяспеку наркатычных рэчываў. Для замацавання ведаў удзельнікі запоўнілі анкету, якая яшчэ раз падкрэсліла: усе наркотыкі — гэта яд, і пра гэта трэба заўсёды памятаць!