5 сакавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка в.Гродзі” адбылася літаратурная гадзіна “Яшчэ хачу вас байкамі пацешыць”, прысвечаная 130-годдзю выдатнага беларускага пісьменніка-сатырыка Кандрата Крапівы. Бібліятэкар распавяла наведвальнікам пра жыццёвы і творчы шлях майстра слова, а потым усіх чакала падарожжа ў свет ягоных мудрых і вясёлых баек. Спецыяльна для дзяцей была падрыхтавана цікавая віктарына па знакамітай байцы “Дыпламаваны баран”. Юныя чытачы з ахвотай адказвалі на пытанні, дэманструючы сваё знаёмства з творам, і самі з задавальненнем чыталі байкі, напаўняючы бібліятэку гучнымі словамі і радасным смехам







