27 лютага ў Гімназіі №1 г. Ашмяны бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Кракоўка” правяла для вучняў 8 класа ўрок “Мы за мір без тэрору”. Размова ішла аб сутнасці тэрарызму, яго вытоках і магчымых спосабаў абароны ад яго. Абмяркоўвалі правілы паводзін у выпадку пагрозы тэрарыстычнага акту, правілы паводзін у натоўпе, правялі рэфлексію ў форме гульні “Калі б… Вашы дзеянні”.







