“Жанчына – працаўніца, маці”

26 лютага  ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Мураваная Ашмянка”, пры ўдзеле  сельвыканкама і сельскага клуба, прайшло свята-віншаванне “Жанчына – працаўніца, маці”. Галоўнай гераіняй  святочнай вечарыны стала жыхарка вёскі Цімуты Маркоўская Яніна Ігнатаўна, якой у гэты дзень споўнілася 90 гадоў.  Сабраліся родныя, блізкія, сябры, каб павіншаваць Яніну Ігнатаўну з 90-гадовым юбілеем. Яніна Ігнатаўна – не проста жыхарка вёскі, яна  ветэран працы, актыўны ўдзельнік грамадскага жыцця сваёй мясцовасці, заслужаны работнік калгаса. Юбілярку павіншавалі старшыня  Мураванаашмянкоўскага сельвыканкама Каспяровіч Галіна Тадэвушаўна,  прадстаўнік раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Людкевіч Аксана  Анатольеўна. Сардэчныя віншаванні гучалі  ад родных, аднавяскоўцаў, сябровак, якія добра ведаюць Яніну Ігнатаўну. Падарункі, уручаныя ад усёй душы, сталі сімвалам удзячнасці і ўвагі да юбіляра. Была падрыхтавана прэзентацыя і аформлена  тэматычная выстава “Жанчына – працаўніца, маці”, прысвечаная Я. І. Маркоўскай.