Геадэзічны пункт Тупішкі на карце Ашмяншчыны

25 лютага ў музеі Дугі Струве  філіяла “Сельская бібліятэка аг.Гальшаны” для васьмікласнікаў Гальшанскай сярэдняй школы адбылася экскурсія “Геадэзічны пункт Тупішкі на карце Ашмяншчыны”. Вучні пашырылі свае веды пра сусветнае значэнне Дугі Струве – унікальнага аб’екта спадчыны ЮНЕСКА, пазнаёміліся з жыццём выдатных навукоўцаў: Іосіфа Ходзькі, Васіля Струве, Карла Тэнера, адкрылі для сябе таямніцы прафесіі геадэзіста – чалавека, які стварае карты і вызначае межы нашай планеты.