15 лютага ў філіяле “Сельская бібліятэка в.Гродзі” прайшлі гучныя чытанні “Вершы на ўсе часы”, прысвечаныя 120-годдзю з дня нараджэння цудоўнай дзіцячай паэткі Агніі Барто. Дзеці даведаліся, што на яе вершах вырасла не адно пакаленне, а яе простыя і запамінальныя радкі і сёння застаюцца любімымі як у дзяцей, так і ў дарослых. Менавіта з гэтых твораў многія пачынаюць сваё знаёмства з паэзіяй. Сустрэча прайшла ў атмасферы актыўнасці і весялосці, дзякуючы інтэрактыўнай гульні “Угадай цацку”. Напрыканцы ўсе разам праз відэаролік паслухалі казкі ў вершах ад Агніі Барто.







