15 лютага – дзень вываду савецкіх войскаў з Афганістана. У гэты памятны дзень філіял “Сельская бібліятэка аг.Крэйванцы” прадстаўляе выставу-рэквіем «Афганистан… дни, ушедшие в вечность…». Экспазіцыя знаёміць чытачоў з дакументамі, якія адлюстроўваюць баявы шлях тых, хто мужна выканаў свой воінскі абавязак. На выставе прадстаўлены творы аўтараў – удзельнікаў той вайны, а таксама дакументальныя і мастацкія кнігі, якія дапамагаюць асэнсаваць трагічныя падзеі тых гадоў.







