15 лютага бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг.Кальчуны”, сумесна з работнікамі філіяла “Сельскі клуб аг.Кальчуны”, правялі вечар успамінаў “Афганістан – боль праз гады”, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Асаблівым момантам сустрэчы стала знаёмства з земляком, Васілеўскім Віктарам, які прайшоў суровую афганскую вайну ад пачатку да канца. Яго ўспаміны, адказы на пытанні і вершы стварылі між прысутнымі цёплую, шчырую атмасферу. Бібліятэкар прадставіла тэматычную падборку літаратуры “Рубцом на сэрца лёг Афганістан”, а прагляд відэаролікаў дазволіў яшчэ раз асэнсаваць перажытае тымі, хто ваяваў.







