Дзень дарэння кніг

14 лютага – Міжнародны дзень дарэння кніг, свята, якое аб’ядноўвае любоў да чытання і шчодрасць. Філіял “Сельская бібліятэка аг.Гальшаны” далучыўся да гэтай цудоўнай ініцыятывы.  Кніжныя паліцы  папоўніліся новымі цікавымі выданнямі, дзякуючы падарункам ад  калектыву работнікаў Гальшанскай дзіцячай школы мастацтваў і адданых чытачоў бібліятэкі. Бібліятэка ўдзячная ўсім, хто шануе кнігу і гатовы дзяліцца радасцю чытання