14 лютага філіял “Сельская бібліятэка аг.Кальчуны” запрасіла юных чытачоў на літаратурнае чытанне, прысвечанае 70-годдзю з дня нараджэння дзіцячага беларускага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка. Мерапрыемства “Распавядае Уладзімір Ягоўдзік” пазнаёміла дзяцей з творчасцю аўтара, які з любоўю і павагай пісаў пра багатую прыроду Беларусі, прывучаючы сваіх чытачоў беражліва ставіцца да кожнай жывой істоты. З цікавасцю дзеці пазнаёміліся з выстаўкай кніг, чыталі ўслых фрагменты твораў. У выніку даведаліся пра мноства беларускіх кветак, ягад і грыбоў, пра птушак і жывёл, якія насяляюць нашы лясы.






