Рубцом на сэрцы лёг Афганістан

13 лютага бібліятэкар філіяла “Сельская бібіліятэка аг.Станцыя Ашмяны” наведала групу падоўжанага дня Дакурнішскай сярэдняй школы, дзе правяла ўрок мужнасці “Рубцом на сэрца лёг Афганістан”, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Бібліятэкар  нагадала аб трагічным этапе нашай гісторыі, аб незваротных стратах. Пасля азнаямлення з адпаведнымі літаратурнымі матэрыяламі, дзеці чыталі вершы, прысвечаныя тым часам.