13 лютага ў філіяле “Сельская бібліятэка аг.Граўжышкі” для юных чытачоў праведзены літаратурны агляд каля выставы “Дзеці вайны”. Бібліятэкар распавяла школьнікам пра кнігі, якія раскрываюць подзвігі юных герояў, што прайшлі праз жорсткія выпрабаванні ваенных гадоў. Гэта сустрэча дапамагла падлеткам зразумець, што адвага і мужнасць могуць праявіцца ў любым узросце, і што памяць пра гераізм заўсёды павінна жыць.







