Не проста жыць, а быць здаровым

13 лютага ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Мудрасць+” на тэму “Не проста жыць, а быць здаровым”. Удзельнікі абмеркавалі важнасць правільнага харчавання, фізічнай актыўнасці, пазітыўнага настрою і адмовы ад шкодных звычак. Асаблівую ўвагу надалі скандынаўскай хадзьбе, як ідэальнаму занятку для сталых людзей. Сустрэча завяршылася абменам карыснымі рэцэптамі здаровага харчавання.