13 лютага ў філіяле “Сельская бібліятэка аг.Мураваная Ашмянка” адбыўся ўрок мужнасці “Памяць Афганістана”, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Разам з бібліятэкарам прысутныя зазірнулі ў гісторыю Афганскай вайны, якая працягвалася больш за 9 гадоў і забрала сотні тысяч жыццяў. Была ўшанавана памяць трох юнакоў з Ашмяншчыны – Сяргея Залатарова, Сяргея Клінцэвіча і Эдуарда Кеды – хвілінай маўчання. Уражлівыя відэаролікі з песнямі і дакументальнымі кадрамі ваенных падзей дазволілі адчуць усю трагедыю тых дзён. На стэндзе «Из пламени Афганистана» была прадстаўлена тэматычная літаратура, што дапоўніла глыбіню ўспрыняцця падзей.







