У нас у гасцях бібліятэкар

11 лютага бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аграгарадка Станцыя Ашмяны” наведала дзіцячы садок з бібліядэсантам “У нас у гасцях бібліятэкар”.  Даступна, у захапляльнай форме бібліятэкар расказала пра бібліятэку, кнігі,  пра чароўны свет казак. Дзеці  актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне пра казкі. Напрыканцы бібліятэкар прапанавала малышам стварыць свае шэдэўры, намаляваўшы партрэт Калабка. Дзеці з вялікай цікавасцю і натхненнем узяліся за гэта заданне і справіліся з ім выдатна.