8 лютага ў філіяле “Сельская бібліятэка в.Гродзі” адбыўся ўрок мужнасці “Дзецям-героям прысвячаецца”, прысвечаны Дню памяці юнага героя-антыфашыста. Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з гераічнымі лёсамі юных сыноў і дачок нашай Айчыны, якія разам з дарослымі стаялі на абароне сваёй краіны ў час Вялікай Айчыннай вайны. Яны змагаліся і гінулі на франтах, у партызанскіх атрадах і на акупаванай тэрыторыі. Пра іх подзвігі зняты шматлікія фільмы, напісаны кнігі. Частка гэтых выданняў была прадстаўлена на выставе “Застаўся ў сэрцы горкі след вайны”. Па літаратуры, прадстаўленай на выставе, быў праведзены агляд, які дазволіў глыбей асэнсаваць трагічныя падзеі мінулага і ўшанаваць памяць тых, хто аддаў жыццё за свабоду.








