Вясёлы дзень з Агніяй Барта

11 лютага бібліятэкары Ашмянскай раённай бібліятэкі наведалі навучэнцаў 2 “Б” класа гімназіі №1 г.Ашмяны і правялі для іх гульню-віктарыну “Вясёлы дзень з Агніяй Барто”. Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі школьнікам аб жыцці і творчасці знакамітай паэткі. Дзеці з цікавасцю адказвалі на пытанні віктарыны, дэманструючы добрае веданне яе вершаў. Завяршылася сустрэча чытаннем любімых твораў Агніі Барто.