11 лютага работнікі філіяла “Сельская бібліятэка аг.Гальшаны” арганізавалі ў дзіцячым садку гульню-падарожжа “Добры дзень, казка”. Падчас заняткаў дзеці пазнаёміліся з папулярнымі беларускімі і рускімі казкамі, праслухалі ўрыўкі з іх, адказалі на пытанні віктарыны і выканалі ігравыя і творчыя заданні. Дзеці прыйшлі да высновы, што казкі карысна чытаць: яны вучаць дабру, уменню рабіць выбар і знаходзіць рашэнне ў складанай сітуацыі.










