Напярэдадні Дня памяці юнага героя-антыфашыста, 7 лютага, у філіяле “Сельская бібліятэка аг.Кольчуны” прайшла патрыятычная акцыя “Юныя абаронцы”. У межах акцыі была арганізавана тэматычная выстава, якая пазнаёміла юных чытачоў з кнігамі пра іх равеснікаў – піянераў-герояў Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя выданні распавядаюць пра мужнасць і стойкасць дзяцей, якія ў самых цяжкіх умовах змагаліся за сваю Радзіму. Адбылася размова па старонках кніг “Побач з бацькамі”, што дазволіла юным удзельнікам яшчэ больш глыбока зразумець подзвігі юных герояў. Быў прадэманстраваны відэафільм, прысвечаны мужнасці і самаадданасці піянераў-герояў.











