Юныя героі-антыфашысты

7 лютага ў Ашмянскай раённай бібліятэцы аформлена тэматычная выстаўка “Юныя героі-антыфашысты”, прымеркаваная да Дня юнага героя-антыфашыста. На выставе прадстаўлены кнігі і апавяданні аб мужнасці і подзвігах дзяцей і падлеткаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, якія сталі  прыкладамі смеласці і адвагі.