Дзеці ваенных гадоў

6 лютага ў філіяле “Сельская бібліятэка аг.Баруны” прайшоў урок мужнасці “Дзеці ваенных гадоў”, прысвечаны Дню памяці юнага героя-антыфашыста. Для наведвальнікаў была падрыхтавана прэзентацыя “Дзеці – героі вайны”, якая дазволіла пагрузіцца ў атмасферу тых грозных часоў і адчуць подзвігі юных патрыётаў. Праведзены экскурс па кніжнай выставе “Дзень памяці юнага героя-антыфашыста”, дзе былі прадстаўлены творы, прысвечаныя дзецям, якія прайшлі праз суровыя выпрабаванні вайны. Гэта мерапрыемства стала важнай падзеяй, якая дазволіла ўшанаваць памяць юных герояў і падкрэсліць іх нязломны дух і любоў да Радзімы.