5 лютага ў Ашмянскай раённай бібліятэцы з дзецьмі праведзена пазнавальная гульня “Мемо: Архітэктурны лабірынт Ашмяншчыны”. Удзельнікі актыўна вывучалі архітэктурныя помнікі свайго рэгіёна, развіваючы навыкі ўзаемадзеяння і каманднай работы. Гульня спрыяла фармаванню цікавасці да гісторыі і культуры Ашмяншчыны.












