Ашмянская зямля – мой родны край

4 лютага ў Ашмянскай раённай бібліятэцы для вучняў 9 “А” класа СШ №2 г.Ашмяны прайшла літаратурная гадзіна “Ашмянская зямля – мой родны край”. Мерапрыемства было прысвечана паэтычнай спадчыне малой радзімы. Школьнікі пазнаёміліся з творчасцю мясцовых паэтаў Я. Куста, Г.Даўгашэй, С.Муха, Р.Ануфрыевай. Яны не толькі пачулі іх вершы, прысвечаныя роднаму краю, але і даведаліся цікавыя факты з жыцця аўтараў, іх лёсы, звязаныя з Ашмяншчынай.  Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Мой край – часцінка вялікай краіны”, падрыхтавана відэапрэзентацыя.