Памяць аб Халакосце

31 студзеня ў філіяле “Сельская бібліятэка в. Гродзі” прайшоў  урок памяці, прысвечаны Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту. Бібліятэкар адкрыла для дзяцей старонкі трагічнай гісторыі, расказаўшы пра сутнасць Халакосту і значэнне гэтага памятнага дня. Малыя ўдзельнікі даведаліся пра жахлівае паняцце “генацыд” і пра жудасную рэальнасць канцэнтрацыйных лагераў, дзе бязлітасна знішчаліся людзі. З падрыхтаваных матэрыялаў дзеці даведаліся аб прычынах нацысцкага генацыду і аб памятных месцах ахвяр. Нагадалі і пра знішчаных яўрэяў у Ашмянах, дзе доказам быў фотаздымак з выставы “Памяць аб Халакосце”. Каля выставы дзеці пазнаёміліся з кнігамі, якія раскрываюць тэму генацыду, дапамагаюць адчуць боль страты і захаваць памяць пра ахвяраў. Гэты ўрок – не проста расказ пра мінулае, а важны крок да фармавання ў дзяцей разумення каштоўнасці жыцця, важнасці талерантнасці і павагі да іншых.