У бібліятэку за правам

29 студзеня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылася прававая акцыя “У бібліятэку за правам”, накіраваная на павышэнне прававой пісьменнасці насельніцтва. Бібліятэкары прадставілі агляд кніжнай выстаўкі «Права молодежи: будущее в наших руках», дзе былі сабраны выданні па працоўным, сямейным і сацыяльным праве. Удзельнікі акцыі азнаёміліся з прававымі рэсурсамі бібліятэкі, прынцыпамі працы з базамі даных і афіцыйнымі крыніцамі інфармацыі. Усе жадаючыя атрымалі карысныя памяткі і буклеты з прававымі парадамі.