29 студзеня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшоў Дзень прафесійных ведаў для бібліятэкараў ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”. У рамках мерапрыемства былі падведзены вынікі работы за 2025 год, абмеркаваны напрамкі работы ў Год Беларускай жанчыны (2026). Бібліятэкары пазнаёміліся з умовамі конкурсу сярод бібліятэк раёна на лепшы лэпбук “Край BOOK: Збяры сваю гісторыю”. У другой частцы дня прайшлі заняткі школы-практыкуму “Бібліятэчная статыстыка: асноўныя патрабаванні, методыка вядзення”. Мерапрыемства стала пляцоўкай для абмену вопытам, павышэння кваліфікацыі і натхнення для далейшай працы.












