29 студзеня Ашмянская раённая бібліятэка прэзентавала кніжную выставу “Беларуская жанчына: праз гады і пакаленні”, прымеркаваную да Года беларускай жанчыны, Выстава запрашае наведвальнікаў у падарожжа па старонках жыцця знакамітых беларусак, дорыць магчымасць адчуць подых часу праз літаратурныя творы, дакументы і фотаздымкі. Інтэрактыўная частка экспазіцыі ператварае звычайны агляд у займальнае даследаванне, дзе кожны можа праверыць свае веды і адкрыць для сябе новыя імёны і факты, удзельнічаючы ў віктарыне-заданні.













