Пад ззяннем Каляднай зоркі

20 снежня, напярэдадні свята Раства Хрыстова, у філіяле “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” сумесна з работнікамі сельскага клуба прайшла Калядная сустрэча “Пад ззяннем Каляднай зоркі”. На сустрэчу былі запрошаны малодшыя школьнікі, падлеткі і старэйшае пакаленне. З цікавасцю прысутныя слухалі гісторыі свята, якія традыцыі і абрады дайшлі да нашых часоў і як сёння святкуюць Каляды ў нашых сем’ях. Таксама актыўна прынялі ўдзел у віктарыне, загадках, чыталі вершы, а старэйшае пакаленне мела магчымасць падзяліцца сваім меркаваннем і пажадалі малодшаму пакаленню захоўваць традыцыі свайго народа, жыць у здароўі і дастатку пад мірным небам, а таксама ўсяго добрага і светлага як гэтае свята. Напрыканцы бібліятэкар уручыла ўдзельнікам памятку абраду Вігілійнай вячэры і салодкія пачастункі.