Прочитай то, не знаю что!

23 снежня ў дзіцяча-юнацкім сектары Ашмянскай раённай бібліятэкі  супрацоўнікі арганізавалі незвычайную выставу-сюрпрыз «Прочитай то, не знаю что!». Юным чытачам прапанавалі выбраць кнігу, якая была загорнута ў паперу і хавала назву і аўтара, робячы выбар загадкавым і непрадказальным. Толькі дома дзеці маглі раскрыць упакоўку і даведацца, якая кніга ім дасталася. Гэта выклікала ў іх шмат станоўчых эмоцый і цікавасці да новых твораў. Галоўная ўмова – абавязкова прачытаць абраную кнігу!