19 снежня бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг.Навасёлкі” запрасіла дзяцей на майстар клас “Цуд навагодняй сняжынкі”. Пад кіраўніцтвам бібліятэкара дзеці выразалі навагоднія сняжынкі. Прыгожыя і аб’ёмныя сняжынкі былі выраблены з дапамогай лістоў белай і каляровай паперы, клею-алоўка і нажніц. Дзеці цярпліва і акуратна выразалі сняжынкі, актыўна выяўляючы фантазію, прыдумлялі свае ўзоры, з цікавасцю вучыліся таму, як са звычайнай паперы можна стварыць навагодні настрой. Сняжынкі ў рабят атрымаліся на славу.











