Скажам гвалту НЕ!

У рамках Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” з удзелам псіхолага ГУ ТЦСАН Ашмянскага раёна правялі прафілактычную акцыю “Скажам гвалту НЕ”. У праграме акцыі: Інфармацыйны блок, дзе прысутным расказалі пра віды фізічнага і псіхалагічнага гвалту, а самае галоўнае праінфармавалі куды можна звярнуцца па дапамогу. Усяму гэтаму спадарожнічала тэматычная выстава інфармацыйных матэрыялаў, дзе бібліятэкар падрабязна пазнаёміла з гэтай інфармацыяй. Прысутныя задавалі хвалюючыя іх пытанні. У канцы ўдзельнікі атрымалі буклеты і памяткі з кантактамі службаў, дзе можна атрымаць бясплатную і ананімную кансультацыю.