Інфармацыйная кампанія “Моладзь супраць СНІДу” ( да Міжнароднага дня прафілактыкі СНІДу). Супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі запусцілі важную інфармацыйную кампанію “Моладзь супраць СНІДу”, прымеркаваную да Міжнароднага дня прафілактыкі СНІДу.Першымі ўдзельнікамі кампаніі сталі вучні 9 “Г” класа СШ №3 г.Ашмяны. Бібліятэкары разам з юнакамі разбіраліся ў фактах і міфах, гаварылі аб прафілактыцы, адказнасці і падтрымцы.







