Летапісец ваенных гадоў

28 лістапада 2025 года у Ашмянскай раённай бібліятэцы, для навучэнцаў 9 “Б” класа гімназіі нумар 1 горада Ашмяны, прайшла гадзіна інфармацыі пад назвай: “Летапісец ваенных гадоў”, які быў прысвечаны вядомаму паэту, пісьменніку, публіцысту, драматургу і кінадраматургу Канстанціну Міхайлавічу Сіманаву, якому сёлета споўнілася б 110 гадоў з дня нараджэння. Бібліятэкар азнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з жыццёвым і творчым шляхам паэта, расказала якія жыццёвыя нягоды ён прайшоў. Падчас мерапрыемства навучэнцы прачыталі яго вершы, акрамя таго хлопцы змаглі прагледзець відэаролік, на якім сам Канстанцін Міхайлавіч чытае адзін са сваіх верш, а менавіта верш “Смерць сябра”, які ён прысвяціў свайму загінуламу таварышу аднаму з аўтараў рамана “Дванаццаць крэслаў” Яўгену Пятрову. Канстанцін Міхайлавіч адзін з самых вядомых і знакамітых савецкіх пісьменнікаў і паэтаў, які здолеў пакінуць значны след у літаратуры. У канцы была праведзена Віктарына па яго біяграфіі і творчасці.