27 лістапада ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” адбыўся актуальны дыялог з васьмікласнікамі Гальшанскай СШ на тэму “Аб сельскіх прафесіях”. Прагледзеўшы відэаролік “Прафесіі сельскагаспадарчай галіны”, праслухаўшы інфармацыю бібліятэкараў, вучні падзяліліся ведамі аб працы сваіх бацькоў, адзначылі вялікае значэнне сельскіх прафесій для шчаснага жыцця краіны, клопат дзяржавы аб працаўніках вёскі. Тыя, хто вырашыў атрымаць сельскую прафесію, расказалі аб прычыне свайго выбару і месцы атрымання прафесіі. У працэсе размовы дзеці выконвалі творчыя заданні па тэме размовы, слухалі песні пра сяло і яго жыхароў. Завяршылася мерапрыемства праглядам відэароліка “Сучасныя аграгарадкі Беларусі”, які паглыбіў веды прысутных аб перавагах сельскага жыцця.









