26 лістапада супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі правялі прафарыентацыйную гадзіну з навучэнцамі 8 “Г” класа СШ №1.
Падчас мерапрыемстваў бібліятэкары пазнаёмілі школьнікаў з Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў. Для лепшага знаёмства з універсітэтам быў паказаны відэаролік, які падрабязна расказвае пра гісторыю, структуру і магчымасці БДУКМ. Асаблівую ўвагу надалі факультэту інфармацыйна-дакументных камунікацый. Навучэнцы даведаліся аб спецыяльнасці “Бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць” і перспектывах, якія адкрывае гэтая прафесія ў сучасным свеце.
Школьнікі актыўна ўдзельнічалі ў дыялогу, задавалі пытанні аб паступленні і асаблівасцях прафесіі. Пасля заканчэння сустрэчы ўсе ўдзельнікі атрымалі інфармацыйныя брашуры аб ФІДК.








