Мы розныя, але мы разам

        27 верасня бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” сумесна са школай правялі дыялог пакаленняў “Мы розныя, але мы разам”. Ля кніжнай выставы “Пакаленні разам: гісторыя і будучыня” бібліятэкар правяла гутарку-дыялог. У форме пытанняў і адказаў дзеці і бацькі разважалі пра час, у якім жылі раней, і той, у якім жывуць сёння. Падлеткі адзначалі, што парады і настаўленні дарослых з’яўляюцца для іх прыкладам, дапамагаюць лепш арыентавацца ў жыцці і захоўваць сямейныя традыцыі. Мерапрыемства аб’яднала прадстаўнікоў розных пакаленняў, стала адкрытай пляцоўкай для абмену думкамі і ўмацавання сувязяў паміж дзецьмі і дарослымі.