27 верасня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшоў урок прававой культуры «Краіна прававых ведаў» для вучняў гімназіі № 1 г. Ашмяны. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з асноўнымі правамі і абавязкамі грамадзян, даступна распавялі пра значэнне выканання законаў і павагі да навакольных. Асаблівым момантам сустрэчы стала займальная прававая хадзілка — гульня, якая дапамагла замацаваць веды ў гульнявой форме. Школьнікі актыўна ўдзельнічалі, адказвалі на пытанні, выконвалі заданні і праяўлялі знаходлівасць. Мерапрыемства атрымалася пазнавальным і адначасова вясёлым, а галоўнае — дапамагло дзецям лепш зразумець, што правы і абавязкі заўсёды ідуць поруч.












