Па старонках любімых кніг

       27 верасня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” адбыўся літаратурны рынг “Па старонках любімых кніг”. Юныя чытачы з сапраўдным запалам удзельнічалі ў гутарках, конкурсах і гульнях, адкрываючы для сябе новыя факты пра ролю кнігі ў жыцці чалавека і яе значэнне ў захаванні ведаў. Асаблівую цікавасць выклікаў агляд літаратурных навінак — кожны змог адшукаць нешта займальнае і карыснае для сябе. Такія сустрэчы дапамагаюць дзецям не толькі пашыраць кругагляд, але і выхоўваюць сапраўдную любоў да чытання.