26 верасня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Навасёлкі” прайшоў інфагадзіннік «Падлетак. Злачынства. Пакаранне». Удзельнікамі сустрэчы сталі старшакласнікі Навасёлкаўскай СШ. Разам з вядучымі яны абмяркоўвалі, чым адрозніваюцца праступак, правапарушэнне і злачынства, даведаліся, з якога ўзросту наступае крымінальная адказнасць і якія пакаранні прадугледжаны за розныя парушэнні. Школьнікі выконвалі практычныя заданні: аналізавалі жыццёвыя сітуацыі і вызначалі, якое пакаранне можа быць ужыта ў тым ці іншым выпадку. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Падлетак і закон», якая дапамагла глыбей раскрыць тэму. Такія сустрэчы спрыяюць таму, каб падлеткі лепш разумелі закон і ўсведамлялі адказнасць за свае ўчынкі.







