26 верасня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” для вучняў групы прадоўжанага дня Кальчунскай сярэдняй школы прайшоў урок інфармацыйнай культуры “У краіне Журналіі”. Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная падборка дзіцячых часопісаў “На часопіснай палянцы”. Дзеці з цікавасцю знаёміліся з матэрыяламі выданняў, даведваліся шмат новага і пазнавальнага. Яны разгадвалі крыжаванкі і рэбусы, удзельнічалі ў гульнях са старонак часопісаў, малявалі, задавалі пытанні. Урок прайшоў займальна і прынёс дзецям не толькі радасць зносін і творчасці, але і карысць — вольны час быў праведзены цікава і з карысцю.








