25 верасня ў філіяле «Сельская бібліятэка аг. Кальчуны» адбылася сустрэча бібліятэкара з вучнямі 4 класа Кальчунскай сярэдняй школы ў межах прамо-акцыі “Кніга і бібліятэка ў госці чакаюць”. Дзеці даведаліся больш пра гісторыю бібліятэкі і яе чытачоў, пазнаёміліся з кніжнымі навінкамі і літаратурай сацыяльна значнага зместу. Школьнікі актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні павучальных кніг, адказвалі на пытанні і дзяліліся сваімі ўражаннямі. Асаблівую цікавасць выклікалі новыя паступленні, якія вучні з задавальненнем узялі для хатняга чытання. У завяршэнне сустрэчы бібліятэкар запрасіла дзяцей часцей наведваць бібліятэку, дзе іх заўсёды будуць чакаць новыя сустрэчы з кнігай.








