25 верасня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Навасёлкі” адбыўся агляд дзіцячых кніжных навінак “Галерэя кніжных навінак”. Гартаўшы старонкі новых выданняў і слухаючы аповед бібліятэкара, дзеці з захапленнем разглядалі кнігі, задавалі пытанні, актыўна ўдзельнічалі ў размове. Яны прыйшлі да высновы, што кнігі захоўваюць у сабе шмат карыснага, цікавага і таямнічага. З асаблівай радасцю хлопчыкі і дзяўчынкі выбралі ўпадабаныя кнігі і ўзялі іх дадому для чытання.







