Залатыя россыпы вашых гадоў

25 верасня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшло чарговае аматарскае пасяджэнне «Мудрасць+»! У гэты дзень мы адзначылі Міжнародны дзень пажылога чалавека і павіншавалі нашых дарагіх чытачоў. Гэта — даніна павагі старэйшаму пакаленню, якое заўсёды натхняе нас сваім вопытам і мудрасцю. Для ўдзельнікаў былі арганізаваны цікавыя конкурсы, гульні і музычныя відэавіншаванні. Асаблівай увагі заслугоўвае кніжная выстава «Залатыя россыпы вашых гадоў», дзе кожны мог адшукаць нешта блізкае для душы. Усе, хто завітаў у гэты дзень у бібліятэку, атрымалі выдатны настрой і шмат станоўчых эмоцый!