Дом, дзе жывуць кнігі

       24 верасня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылася экскурсія “Дом, дзе жывуць кнігі” для першакласнікаў гімназіі №1 г. Ашмяны. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўпершыню пазнаёміліся з бібліятэкай і даведаліся, што тут жывуць кнігі — сапраўдныя сябры і памочнікі. Дзеці наведалі чытальную залу, абанемент і гульнявую зону, пачулі пра правілы карыстання бібліятэкай і пра тое, як абраць патрэбную кнігу. Асаблівую цікавасць у малых выклікалі маляўнічыя выданні для малодшага школьнага ўзросту і пазнавальная літаратура. Экскурсія падарыла першакласнікам радасць адкрыцця і паказала, што бібліятэка — гэта ўтульны і чароўны дом, дзе заўсёды чакаюць новых чытачоў.